Падчас рэстаўрацыі палаца ў Свяцку выяўлены старажытныя роспісы

29 ноября 2019
Старажытныя роспісы выяўлены пад слаямі алейнай фарбы падчас рэстаўрацыі палацава-паркавага ансамбля "Свяцк". Яны будуць адноўлены. Тым больш што засталіся архіўныя дакументы і фотаматэрыялы, якія для даследчыкаў і рэстаўратараў стануць першаасновай. Комплекс XVIII стагоддзя, пабудаваны магнатам Валовічам па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака, рэканструююць за кошт банкаўскага сектара краіны ўсяго тры гады. Завяршаюцца аддзелачныя  работы ў адным з флігеляў, дзе будзе адкрыта гасцініца. Паралельна ідуць работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. 

Палацава-паркавы ансамбль "Свяцк" знаходзіцца ля мяжы з Польшчай і Літвой, таму ўваходзіць у лік прыярытэтных аб'ектаў для турыстычнай галіны. Некаторыя даследчыкі параўноўваюць яго з французскім Версалем. Як ідзе аднаўленне архітэктурнай спадчыны, а таксама аб таямніцах і легендах палаца распавядзём ужо ў гэту нядзелю ў "Галоўным эфіры".