У Хатыні на памятных мерапрыемствах сабраліся некалькі соцень чалавек

22 марта 2018

Сёння ў Беларусі ўспамінаюць сумную дату - 75-ю гадавіну трагедыі ў Хатыні. 22 сакавіка 1943 года вёска разам з усімі яе жыхарамі была спаленая. Загінулі 149 чалавек, 75 з іх - дзеці. Такая доля ў гады Вялікай Айчыннай напаткала больш за 600 беларускіх вёсак. Сёння ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" адбыўся мітынг-рэквіем і цырымонія гашэння маркі.

Каб аддаць даніну памяці і павагі беларусам, якія загінулі падчас вайны, сёння ў Хатыні на памятных мерапрыемствах сабраліся некалькі соцень чалавек - і не толькі з Беларусі.