У Хабараўск прыляцеў бацька траіх віцебскіх школьнікаў,

15 марта 2017

У Хабараўск прыляцеў бацька траіх віцебскіх школьнікаў, якія сышлі з дому 7 сакавіка. Ён ужо забраў з цэнтра аказання дапамогі малодшых падлеткаў. А вось старэйшы сын Руслан прадоўжыў падарожжа. Паводле слоў прадстаўнікоў МУС Расіі, Каця і Цімур паддаліся на ўгаворы паўналетняга брата паехаць ва Уладзівасток і не ведалі, як далёка знаходзіцца гэты горад. Нагадаем, напярэдадні падлеткаў знялі з цягніка ў Хабараўску. За тыдзень дзеці адолелі амаль 9 тысяч кіламетраў.