Такі вынік рэйдаў рабочых груп УУС. Размова ідзе аб парадку захоўвання і ўліку лому чорнага і каляровага металаў, іх адходаў, а таксама ўтрымання сельгастэхнікі. З пачатку пасяўной - звыш 820-ці тон канструкцый на момант праверак захламлялі мехдвары і майстэрні. Больш за 30 службовых асоб прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
Андрэй Харкевіч, начальнік аддзела УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама: "Праведзена абследаванне ўсіх 168 суб'ектаў гаспадарання АПК. Падчас іх абследавання выяўляліся шматлікія факты знаходжання тэхнікі ў тэхнічна няспраўным стане. Так намі ўстаноўлена 6 фактаў знаходжання тэхнікі ў разукамплектаваным выглядзе. 4 з іх звязаныя з крадзяжамі. Пастаўлена задача правесці да 12 красавіка паўторны маніторынг усіх сельгазарганізацый".
Кантроль за бяспекай вядзе і Дзяржаўтаінспекцыя. Праверана больш за 16 тысяч машын АПК. Як апынулася, больш за тысячу не маюць допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Маніторынг працягваецца.
У кожным трэцім прадпрыемстве АПК Магілёўскай вобласці выяўлены парушэнні
3 апреля 2019














