У кожным раёне Мінскай вобласці створаць камісіі па рамонце і будаўніцтве дарог

20 июля 2016

Гэта заявіў сёння ў Валожыне старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра падчас прыёму грамадзян. У склад камісій павінны ўвайсці не толькі прадстаўнікі дарожных службаў і мясцовай улады, але і простыя жыхары. Менавіта яны і будуць вызначаць, якая магістраль патрабуе першапачатковага рамонту. Інфармацыю пра ход добраўпарадкавання размесцяць у мясцовых газетах, часопісах і на інтэрнэт-парталах.

Усяго ж губернатар Мінскай вобласці выслухаў сёння ад жыхароў Валожынскага раёна 14 пытанняў. Сярод актуальных тэм - будаўніцтва жылля. Вырашэнне большасці праблем старшыня аблвыканкама узяў пад асабісты кантроль.