У каталіцкім календары - Вялікая пятніца

10 апреля 2020
Сёння ў календары каталіцкага свету  дзень смутку. Згодна з  Бібліяй, у Вялікую пятніцу Ісус Хрыстос быў асуджаны і ўкрыжаваны. У гэты дзень, як правіла, праходзіць Хрэсны шлях (ён нагадвае вернікам пра пакуты Ісуса на дарозе на Галгофу) і адмысловая вячэрняя служба.


Прамы эфір набажэнства  ў 19:00 на "Беларусь 3"


У архікафедральным касцёле Прасвятой Дзевы Марыі правядуць набажэнства ў 19:00. Далучыцца да яго можна не выходзячы з дома. Прамую трансляцыю будуць весці на "Беларусь 3".

А ў 23:20 перададуць сігнал з Рыма. Хрэсны шлях па дарозе смутку ля сцен Калізея ўзначаліць Папа Рымскі Францыск. З поўным раскладам трансляцый можна азнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі.