Напярэдадні Раства завяршае сваю працу міжнародны фестываль "Радасць"

5 января 2019

Храмы і манастыры Чарнагорыі, Сірыі, Расіі, Малдовы, Украіны і Аланіі на працягу двух тыдняў знаёмілі беларусаў са сваімі рэлігійнымі рэліквіямі. Адну з галоўных прадставіў беларускі Свята-Елісавецінскі манастыр - абраз Успення Прасвятой Багародзіцы з мошчамі святых. Акрамя гэтага, кожны ахвотнік стаў чараўніком і ажыццявіў мару жыхароў Лагойскага дома-інтэрната.

Закрыццё праваслаўнага фестывалю пройдзе ў нядзелю. А сёння яшчэ можна набыць калядныя падарункі ручной работы. У Палацы мастацтва - творчыя сустрэчы з арганізатарамі кінафестывалю "Раданеж", выступленне народнай харавой капэлы і батлейка для маленькіх вернікаў. Усё ў лепшых традыцыях пакроўскіх кірмашоў.