Напярэдадні Дня работнікаў сацыяльнай абароны адзначаюць лепшых прадстаўнікоў Мінскай вобласці

10 января 2020
За сумленную і шматгадовую працу. Напярэдадні Дня работнікаў сацыяльнай абароны ў гэтыя хвіліны адзначаюць лепшых прадстаўнікоў Мінскай вобласці, занятых у гэтай сферы. Узнагароды ўручае губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын. На сцэне уздзенскага Дома культуры віншаванні ў песнях і харэаграфічных нумарах ад творчых калектываў цэнтральнага рэгіёна.

У сістэме сацыяльнай абароны Мінскай вобласці заняты 7 тысяч чалавек

Гэта работнікі надомнай службы, няні, юрысты, псіхолагі. Працаўладкаванню насельніцтва ў Мінскай вобласці прыярытэтная ўвага. Летась працаўладкавана больш за тысячу чалавек, 200 прайшлі перанавучанне, а 30 атрымалі субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.