У Камянцы на рынак зайшоў бусел

3 июня 2019
У Камянцы відавочцы  знялі на камеру незвычайнага кліента: на рынак зайшоў бусел. Ён важна гуляў паміж  радамі і разглядваў тавар. Цікаўная  птушка падыходзіла да людзей і пазіравала для фота. Відавочцы  выказалі здагадку,  што  бусел шукаў ежу.