У Каменнай Горцы пабудавалі дзіцячы садок

5 сентября 2017

Падарунак да дня нараджэння горада. Яшчэ адзін новы аб'ект сацыяльнай інфраструктуры з'явіўся ў Мінску - дзіцячы садок на сто дзевяноста месцаў. Дашкольную ўстанову пабудавалі ў самым густанаселеным мікрараёне горада - Каменнай Горцы. У двухпавярховым будынку музычная і спартыўная залы, кабінет лагапеда і басейн. На тэрыторыі вакол - гарадок для вывучэння правіл дарожнага руху і гульнявыя комплексы.

А заўтра ў мікрараёне Захад пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыюць яшчэ адзін дзіцячы садок. У ім змогуць размясціцца амаль дзвесце дашкольнікаў.