У якасці экспанатаў - чалавечыя органы і часткі цела

1 октября 2014

Выстава, дзе ў якасці экспанатаў чалавечыя органы і часткі цела, адкрываецца ў Мінску. Арганізатары сцвярджаюць: мэты экспазіцыі - выключна адукацыйныя. А таму запрашаюць не толькі будучых медыкаў, нават дзяцей. Наш карэспандэнт Антаніна Станкевіч паспрабавала спасцігнуць тайны чалавечага цела.


Гэты экспанат сілуэтам нагадвае знакамітага Дыскабола Мірана. Толькі мэта ў яго не эстэтычная, а адукацыйная. Такім чынам арганізатары выставы дэманструюць кожнаму будову мышачнай сістэмы чалавека.

У якасці экспанатаў - не толькі чалавечыя целы цалкам, але і асобныя органы. Напрыклад, лёгкія курца, печань таго, хто злоўжывае алкаголем. Па задумцы арганізатараў, а з большага ўсе яны медыкі, такія экспанаты павінны не напужаць чалавека, а прымусіць яго задумацца над сваім ладам жыцця.

Такая выстава можа быць цікавая не толькі для будучых медыкаў, але і спартсменаў, мастакоў, тых, хто вывучае анатомію. Простай мовай на ўсе пытанні наведвальнікаў адкажуць валанцёры - студэнты медыцынскага універсітэта.


Выстава адкрываецца ў найбліжэйшую пятніцу і будзе працаваць з 11 раніцы і да 9 гадзін вечара. Самыя дарагія білеты - 195 тысяч беларускіх рублёў.