У чэрвені ў Савеце Міністраў праходзяць прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб

6 июня 2018

Сёння сустрэчу правядзе віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, а 8 чэрвеня - старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў. Міністр прамысловасці Віталь Воўк сустрэнецца з грамадзянамі 13 чэрвеня, старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін - 15-га. Таксама асабістыя прыёмы пройдуць 20, 22, 27 і 29 чэрвеня. Нагадаем, яны праводзяцца з 10 раніцы і толькі згодна з папярэднім запісам.