У ліпені на Арлоўскай у Мінску пачнуць рэканструкцыю пуцеправода

25 мая 2020
Інфармацыя для аўтамабілістаў. У ліпені на Арлоўскай у Мінску пачнуць рэканструкцыю пуцеправода. Некалькі месяцаў таму спецыялісты заўважылі дэфармацыю бетонных канструкцый. Іх неабходна поўнасцю замяніць. Падчас правядзення рамонтных работ зменіцца схема руху. Транспарт будзе курсіраваць толькі па з'ездах развязкі вакол пуцеправода. Для гэтага з'явяцца часовыя святлафоры і пераезды. Работы пачнуцца з сярэдзіны чэрвеня.

Завершыцца рамонт у лістападзе. Да гэтага рух па ажыўленай магістралі будзе абмежаваны.