У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" адбыўся традыцыйны забег "Патрыёт"

7 апреля 2019

Праверыць сябе на цягавітасць, не баяцца перашкод любых складанасцяў і нават прайсці частку дыстанцыі пад стрэламі аўтаматаў. У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" пры падтрымцы Міністэрства абароны адбыўся традыцыйны забег "Патрыёт", у якім сябе і сілу духу мог праверыць любы ахвочы. Сёлета адбыліся змены: зроблена раздзяленне на элітны забег і ўзроставыя групы. Наступныя такія старты адбудуцца ў ліпені і ў кастрычніку. Асаблівасць даных спаборніцтваў у тым, што на працягу 9-кіламетровай дыстанцыі ўдзельнікі пераадольваюць вельмі няпростыя перашкоды. 

Як дабрацца да фінішу, абыходзячы ўсе цяжкія выпрабаванні, вы можаце даведацца ў найбліжэйшым выпуску праекта Агенцтва тэленавін  "Арэна". Эфір заўтра, 8 красавіка, на "Беларусь 1" у 23:45.