У гістарычным цэнтры Мінска – Верхнім горадзе - з’явілася музычная лаўка

8 июля 2015

Прысесці, адпачыць і паслухаць класічную музыку можа кожны. Крэатыўная лаўка - падарунак жыхарам і гасцям горада ад грамадскага фонду “Чыстае дзеянне”, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага класіка Міхаіла Клеафаса Агінскага.

Лаўка выканана з металу і стылізавана пад герб роду Агінскіх. Такія музычныя інсталяцыі ёсць у Вене і Варшаве, там гучаць творы Моцарта і Шапэна.