Напярэдадні ў Тэгеране сотні тысяч чалавек прыйшлі на плошчу Азадзі, каб узяць удзел у святочных маніфестацыях і шэсцях. З нацыянальным святам Прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані і народ гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што нарошчванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыя ўзаемавыгадных сумесных праектаў цалкам адпавядаюць інтарэсам дзвюх краін і будуць спрыяць далейшаму ўмацаванню сувязяў паміж народамі Беларусі і Ірана.
У Мінску з нагоды свята новы пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Мастафа Авейсі правёў прыём. Ён прыбыў у нашу краіну менш як тыдзень таму і запэўніў, што прыкладзе максімум намаганняў для далейшага пашырэння і ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах.
Мастафа Авейсі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Беларусі:
"Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Іранам устанавіліся каля 20 гадоў таму. З кожным годам супрацоўніцтва паміж краінамі толькі паляпшаецца. Мы працуем па ўсіх кірунках. У першую чаргу гэта палітыка, эканоміка і культура".
Урачысты прыём у будынку пасольства Ірана ў Беларусі наведалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і прадстаўнікі ўрада нашай краіны. Міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк падчас урачыстасцяў заявіў, што наша краіна расцэньвае супрацоўніцтва з Іранам як адзін з найважнейшых кірункаў знешняй палітыкі.













