У інвестпраграму Мінска закладзены новыя маршруты

9 августа 2018

У Малінаўку, Паўднёвы Захад і Сухарава пачнуць курсіраваць электробусы. На карце сталіцы ўжо вызначаны месцы для будаўніцтва пунктаў зарадкі. Такія станцыі з'явяцца на разваротных кольцах тралейбусаў па вуліцы Ясеніна, а таксама Рафіева і Панчанкі. Маршруты павінны пачаць працу у 2019-м. Нагадаем, у найбліжэйшыя два гады сталіца закупіць 60 электробусаў вытворчасці Белкамунмаша. Яны выйдуць на лініі да мая.