У Інтэрнэце прадаюць псеўдалекі. Глядзіце журналісцкае расследаванне 20 лістапада

18 ноября 2018

"Толькі сёння і прама зараз акцыя! Менавіта для вашага рэгіёна! Прэпарат, які заваяваў давер у Еўропе, па рашэнні вытворцы амаль бясплатна некалькі гадзін даступны беларусам", - ну як, скажыце, не стаць ахвярай такой прыгожай рэкламы?

На жаль, усё часцей у Інтэрнэце прадаюць псеўдалекі ад самых розных хвароб. Звяртаючы ўвагу непасрэдна беларусаў, рэклама размяшчаецца на замежных сайтах, а прэпарат дастаўляецца па пошце. Што насамрэч тоіцца за прыгожымі карцінкамі? І ці ёсць панацэя ад такога "бізнесу" на даверлівасці і здароўі?

Наша калега Алеся Высоцкая правяла журналісцкае расследаванне. Яе высновы - у спецыяльным рэпартажы ў аўторак вечарам.