У Інстытуце журналістыкі БДУ стартаваў інтэрнэт-марафон

14 мая 2014

Электронная пошта, лента навін і нават сацыяльныя сеткі. Усё гэта сёння асвойваюць удзельнікі сямейнага інтэрнэт-марафону, які стартаваў у Інстытуце журналістыкі БДУ напярэдадні Дня сям'і. Ён у нашай краіне адзначаецца заўтра. Сёння ж справіцца з заданнямі канкурсантам, якім абавязкова павінна быць за 55 гадоў, дапамагаюць унукі і нават праўнукі.


Святлана Чарнова з падрабязнасцямі.


Пасябраваць з камп'ютарам Галіна Краманенка вырашыла яшчэ некалькі месяцаў таму. Як раз на спецыяльных курсах і даведалася пра сямейны марафон Веб 60, вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе і разам з тым замацаваць свае веды інтэрнэт-прасторы.


Гэта, дарэчы, і ёсць адна з галоўных мэт такого праекта, які ўжо другі раз прымае медыятэка Інстытута журналістыкі БДУ. Каманды-ўдзельнікі, а іх ўсяго 14, павінны на хуткасць асвоіць электронную пошту, стужкі навін і нават сацыяльныя сеткі.


Кожная каманда складаецца з 2 чалавек і гэта невыпадкова. Дарослы, якому абавязкова павінна быць за 55 гадоў, выконвае заданні, а юны напарнік дзеліцца з ім сваімі камп'ютарнымі ведамі.


Камп'ютарнымі ведамі дзеляцца не толькі валанцёры, як прадугледзелі арганізатары марафону. Некаторыя канкурсанты ў сваю каманду ўзялі нават унукаў. Гэта таксама невыпадкова. Марафон стартаваў напярэдадні Дня сям'і, які мы будзем адзначаць заўтра.


Дарэчы, без прызоў не застанецца сёння не адзін з удзельнікаў. У якасці галоўнага арганізатары падрыхтавалі сертыфікат у забаўны цэнтр, астатнія ж атрымаюць падарункі камп'ютарнай тэматыкі.