У індустрыяльным парку "Вялікі камень" ўрачыста адкрылі пажарнае дэпо

4 июня 2019

Не толькі камфорт у рабоце і пражыванні, але і бяспека. Сёння ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" ўрачыста адкрылі пажарнае дэпо. У перспектыве з улікам росту прамысловага кластара тут з'явяцца яшчэ тры такія ж аб'екты. У аварыйна-выратавальным падраздзяленні будуць працаваць 50 супрацоўнікаў МНС на самай сучаснай тэхніцы.

З падрабязнасцямі Аляксей Кандраценка. У новага аб'екта парка стратэгічнае значэнне: аварыйна-выратавальнае падраздзяленне будзе ахоўваць не толькі сам "Вялікі камень", але і населеныя пункты, што знаходзяцца побач у Смалявіцкім раёне.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - гэта па сутнасці горад з нуля. Бяспецы тут надаюць павышаную ўвагу: многія прадпрыемствы звязаны з хіміяй і электронікай, працаваць і жыць тут будуць адначасова тысячы чалавек. Таму ў перспектыве ў парку пабудуюць яшчэ тры такія пажарныя дэпо. Персанал новага пажарнага дэпо - гэта паўсотні супрацоўнікаў МНС. У іх распараджэнні ўсе ўмовы для працы, трэніровак, адпачынку і пражывання. З тэхнікі - дзве аўтацыстэрны на 10 тон вады, а таксама аўталесвіца на 30 метраў. Таксама ў планах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях стварыць на базе "Вялікага каменя" беларуска-кітайскі цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі на вытворчасці.

Сам жа "Вялікі камень" папаўняецца новымі кампаніямі-рэзідэнтамі. Дарэчы, іх ужо 44 з 8 краін. Чарговыя пагадненні падпішуць на буйным міжнародным эканамічным форуме, які пройдзе ў індустрыяльным парку з 1 па 3 ліпеня.