У Інданезію беларускія турысты зараз могуць ехаць без візы

15 октября 2015

Прыемная навіна для беларускіх падарожнікаў. У Інданезію з гэтага часу нашы турысты могуць ехаць без візы. Такое рашэнне ў аднабаковым парадку прыняў урад гэтай краіны.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Для бязвізавага ўезду ў Інданезію грамадзяне Рэспублікі Беларусь павінны прад'явіць пашпарт, да заканчэння тэрміну дзеяння якога павінна заставацца не менш яе шэсць месяцаў на момант перасячэння мяжы Інданезіі, а таксама зваротны білет на самалёт з гэтай краіны".