У Гродне завяршыліся планавыя зборы вайскоўцаў запасу

3 февраля 2015

10 дзён яны правялі на беларускіх палігонах. На думку саміх удзельнікаў, яны інакш зірнулі на ваенную службу і сучасную вайсковую дактрыну, калі акцэнт ідзе на развіццё мабільных воінскіх падраздзяленняў.

На час збораў з запасу заклікалі каля 150 чалавек. Яны змаглі патрэніраваць свае навыкі на тактычных вучэннях на Абуз-Лясноўскім і Барысаўскім палігонах у найбольш складаны - начны - час.