У Гродне пачало працаваць воднае таксі

3 июня 2018

Магчымасць паглядзець на Гродна з іншага ракурсу. У горадзе пачало працаваць воднае таксі. Зараз пасажыраў возяць 2 невялікія катары ёмістасцю да 15 чалавек. Прычал абсталяваны на правым беразе Нёмана ў гістарычным цэнтры недалёка ад старога і новага замкаў. У перспектыве аналагічную прыстань адкрыюць і на процілеглым беразе.

Першыя паездкі паказалі запатрабаванасць воднага таксі ў гараджан і турыстаў. У перспектыве рачныя маршруты па Нёмане плануюць прадоўжыць да Аўгустоўскага канала.