У Гродне за суткі распрацавалі і ўкаранілі ў вытворчасць ахоўныя экраны для медыкаў

24 апреля 2020
Стварэнне тэхнапаркаў пры вышэйшых навучальных установах - адзін з перспектыўных кірункаў развіцця практыка-арыентаванай адукацыі ў краіне. Так, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы навукова-тэхнічны парк існуе ўжо некалькі гадоў. Яго рэзідэнтамі сталі 10 кампаній, якія займаюцца перспектыўнымі распрацоўкамі ў IT-сферы, выконваюць навукова-даследчыя інавацыйныя праекты. Напрыклад, усяго за суткі тут распрацавалі і ўкаранілі ў вытворчасць ахоўныя пластыкавыя экраны для медыкаў, якія вырабляюць пры дапамозе лазера і 3D-прынтара.

Ігар Карпенка, міністр адукацыі Беларусі: "Трэба ўсё-такі вызначыцца з перспектыўнымі кірункамі не проста даследаванняў, а менавіта прыкладных даследаванняў, якія могуць легчы ў аснову стварэння інавацыйных прадуктаў. А стварэнне інавацыйных прадуктаў мае на ўвазе вытворчую базу. Зараз будуецца ў тэхнапарку цэх, дзе будзе створана гэта вытворчая база. Таму сёння трэба сур'ёзна ў гэтым кірунку папрацаваць".

Новы інтэрнат для студэнтаў

Разам з развіццём інавацыйнай адукацыі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы актыўна стварае і матэрыяльную базу для студэнтаў і выкладчыкаў. Тут завяршаецца будаўніцтва новага інтэрната на 1000 месцаў. Праект быў рэалізаваны пры падтрымцы Прэзідэнта краіны. Першых студэнтаў заселяць ужо ў жніўні гэтага года.