У Гродне выпусцілі пашпарты турыстаў

6 февраля 2018

Дакумент хутчэй неафіцыйны. У ім актуальная інфармацыя на трох мовах пра гасцініцы, аграсядзібы, хостэлы і галоўныя славутасці Гродна.

Таццяна Лідзяева, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама: "Інфармацыя размешчана не толькі аб бязвізавай тэрыторыі, а аб усёй Гродзенскай вобласці. Мы лічым, што кожны рэгіён вобласці самабытны, прыгожы, кожны мае адметнасць, і на гэтым хацелі б акцэнтаваць увагу, што няхай ёсць бязвізавая тэрыторыя, але варта адкрываць візы і варта ехаць у любы рэгіён вобласці".

Ва ўпраўленні спорту і турызму рыхтуюць да запуску яшчэ адзін праект - карту госця. Яна будзе электроннай. У ёй збяруць усе зніжкі, бонусы і акцыі ў музеі, забаўныя цэнтры і магазіны.