У Гродне выбралі лепшага студэнта рэгіёна

30 ноября 2015

Самы актыўны, творчы і яшчэ выдатнік. У Гродне выбралі лепшага студэнта рэгіёна. У абласны этап конкурсу выйшлі навучэнцы трох ВНУ. Удзельнікаў выбіралі па некалькіх крытэрыях: сярэдні бал паспяховасці за апошнія два семестры не ніжэйшы за восем, абавязковы ўдзел у навуковым жыцці і наяўнасць лідарскіх якасцяў.

Разам з традыцыйнымі творчымі конкурсамі і спаборніцтвам у прамоўніцкім майстэрстве ўдзельнікі паказалі журы свае сацыяльныя праекты. У выніку першае месца дасталася Анастасіі Аўсейчык, студэнтцы Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы - менавіта яна будзе прадстаўляць рэгіён на фінале конкурсу ў Мінску ў снежні.