У Гродне ўрачы дзіцячай абласной бальніцы набылі рэанімабіль

22 ноября 2016

Шанцы выратаваць жыццё дзіцяці сталі вышэйшымі ў Гродне. Сёння ўрачы дзіцячай абласной бальніцы выехалі на выклік на новай хуткай. Набыццё рэанімабіля - вынік кааперацыі гродзенскай клінікі і праўлення Беларусбанка. Аўтамабіль экстраннай дапамогі абсталяваны падоўжанай базай, у ім размешчаныя асаблівыя стабілізатары, каб пацыенты падчас руху не адчувалі нават мінімальнага трасення. Акрамя таго, унутры салона ўсталяваныя сістэмы жыццезабеспячэння для аказання дапамогі нованароджаным і дзецям у цяжкім стане.

Сяргей Таранцэй, галоўурач Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы:

"Усе аўтамабілі маюць прабег звыш мільёна кіламетраў, працуюць з шостага-сёмага года. Таму гэта пэўны крок сённяшні. Я спадзяюся, што ён першы і не апошні ў абнаўленні аўтатранспарту. Ён паслужыць добрай справай у дапамозе прафесіяналізму ўрачоў і медсясцёр".

Рэанімацыйныя брыгады, паводле слоў галоўнага ўрача клінікі, штогод здзяйсняюць больш як паўтары тысячы выездаў ва ўсе пункты Гродзенскага рэгіёна. А пры неабходнасці маленькіх пацыентаў перавозяць для лячэння ў Мінск. Эксперты адзначылі, што ў наступныя месяцы ў Гродзенскай абласной дзіцячай бальніцы адкрыецца сваё аддзяленне рэанімацыі.