У Гродне ўпершыню перасадзілі нырку

7 февраля 2013
Гэта ўжо чацвёрты горад Беларусі, дзе робяць аперацыі такога высокага класа. Стан пацыенткі стабілізаваўся, новы орган працуе. Для максімальна эфектыўнай працы медыкаў на базе Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы створаны цэнтр транспланталогіі. Таксама адкрыўся цэнтр каардынацыі па заборы органаў.
У Гродне ўжо створаны адзіны ліст чакання, у які занесеныя пацыенты з усёй рэспублікі. Зараз у спісе больш за 80 жыхароў Гродзенскай вобласці, якім неабходная перасадка ныркі.