Парад у гонар прафесійнага свята
У Гродне напярэдадні Дня міліцыі супрацоўнікі МУС прайшлі ўрачыстым маршам па цэнтральных вуліцах горада. Усяго каля 300 міліцыянераў, у тым ліку падраздзяленні ДАІ, унутраных войскаў і АМАПа прадставілі свае парадныя разлікі. Задзейнічаныя былі і спецаўтамабілі, а таксама матацыклы. Узначаліў калону рэтрааўтамабіль "жыгулі" ў жоўта-сіняй савецкай размалёўцы. Падчас шэсця супрацоўнікі праваахоўных органаў усклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям у гарадскім парку.Ігар Казаравец, намеснік камандзіра аператыўнай роты АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама: "Прайсці ўрачыстым маршам - гэта заўсёды асаблівы гонар для любога супрацоўніка органаў унутраных спраў. Парад - гэта заўсёды ганарова і адказна. Ну і галоўнае - паказаць сваім грамадзянам, што мы разам з імі. Мы стаім на варце кожную хвіліну, нават пры правядзенні парада".
Парад у гонар Дня міліцыі ў Гродне ўжо стаў добрай традыцыяй. Праводзіцца ён на працягу апошніх 10 гадоў і збірае шмат гледачоў.













