Незвычайны конкурс складаўся з двух этапаў - спачатку ўдзельнікі павінны былі прабегчы некалькі кіламетраў дыстанцыі па лесе, а пасля, ужо нагуляўшы ладны апетыт, на другім этапе спаборніцтваў на хуткасць з'есці як мага большую колькасць бліноў.
Культурна-забаўляльную праграму свята стваралі і артысты, народныя майстры, а таксама этнаподворкі, створаныя на час уікэнда ў гарадскім парку і, безумоўна, традыцыйнае спаленне пудзіла зімы.













