У Гродне сёння ўшаноўвалі прызёраў і ўдзельнікаў Алімпіяды ў Рыа

9 сентября 2016

Жывы трыумфальны калідор з кветак, авацыі і падарункі: амаль 60 кілаграмаў лістоў з віншаваннямі і пажаданнямі алімпійцам перадалі супрацоўнікі беларускай пошты. Уся гэта карэспандэнцыя - больш як 9 000 лістоў і паштовак з усёй краіны - паступала на адрас атлетаў падчас сусветнага першынства. Спартсмены абяцалі прачытаць усе.

Адзначым, Гродзенскую вобласць на Алімпійскіх гульнях прадстаўлялі 22 спартсмены. Заваяваныя 2 узнагароды, яшчэ некалькі атлетаў прабіліся ў лік васьмі лепшых. Так удала спартсмены не выступалі з 2000 года.