У Гродне прайшло выязное пасяджэнне па праблемах інвалідаў

5 июня 2015

Працаўладкаванне, сацыяльная абарона і пашырэнне межаў безбар'ернага асяроддзя. Сёння ў Гродне эксперты, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і ўрада краіны правялі выязное пасяджэнне па праблемах інвалідаў. У прыватнасці, удзельнікаў сустрэчы цікавіла працаўладкаванне людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Месца правядзення пасяджэння выбралі не проста так. На гродзенскім прадпрыемстве "Цветліт" з сярэдзіны ХХ стагоддзя працуюць людзі з праблемамі слыху.

"Цветліт" - першае прадпрыемства, якое наведалі ўдзельнікі міжведамаснага савета. У далейшым будзе прааналізаваная праца такіх жа заводаў, вынікі лягуць у аснову новай дзяржпраграмы на 2016-2020 гады. Дакумент павінен быць комплексным і ахопліваць усе сферы жыцця інвалідаў - працаўладкаванне, сацыяльнае і медыцынскае абслугоўванне.