У Гродне прайшлі спаборніцтвы супрацоўнікаў ДАІ

10 июня 2016

Разварот на 180, васьмёрка і рух заднім ходам - у Гродне прайшлі спаборніцтвы супрацоўнікаў ДАІ. Сярод удзельнікаў - інспектары з усёй Беларусі. Асобна, але ў рамках спаборніцтваў, прымае ўдзел каманда зборнай ДАІ з Расіі. Дарэчы, конкурсны этап на патрульным аўтамабілі апынуўся самым відовішчным.

Удзельнікі спаборніцтваў будуць здаваць і тэорыю. Апошні конкурс пройдзе ў рэальных умовах на адным з буйных дарожных скрыжаванняў у Гродне.