У Гродне прайшлі адкрытыя спаборніцтвы брыгад хуткай дапамогі

24 мая 2019

Адпрацаваць алгарытм дзеянняў у надзвычайных сітуацыях з масавым паражэннем людзей. У Гродне прайшлі адкрытыя спаборніцтвы брыгад хуткай дапамогі. Аператыўныя экіпажы з усіх раёнаў вобласці, а таксама Мінска і польскага Беластока дэманстравалі сваё майстэрства ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных. Згодна з легендай, у выніку выбуху снарада часоў вайны ў лесе пацярпелі сем  чалавек.  Хуткая дапамога прыбыла на месца за  некалькі хвілін. 

Таксама ў праграме спаборніцтваў былі заданні па аказанні дапамогі людзям з парушэннем  мазгавога кровазвароту, спыненнем  сэрца,  пры  спробе  суіцыду, пасля  падзення  з вышыні.