У Гродне да свята прайшла прэзентацыя фотаальбома "Гродзеншчына на шляху стварэння і развіцця". 300 гістарычных сюжэтаў, больш за паўтары тысячы конкурсных заявак і рэтраспектыва жыцця мільёна людзей. На старонках выдання адлюстраваны перамены, якія адбыліся ў найноўшай гісторыі Гродзенскага рэгіёна за 25 гадоў нашай незалежнасці.
Фотакніга выдадзена невялікім тыражом - 1000 экзэмпляраў. Распаўсюджваць выданне будуць сярод устаноў культуры і адукацыі Гродзенскай вобласці. У наступным годзе аўтары рыхтуюць да выхаду яшчэ дзве кнігі.













