У Гродне прайшла акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі"

17 марта 2019

Акцыяй "Мы - грамадзяне Беларусі" па традыцыі ў Гродне адзначылі Дзень Канстытуцыі. 25 лепшых юнакоў і дзяўчат горада (пераможцы розных алімпіяд і творчых конкурсаў, выдатнікі вучобы) ўрачыста атрымалі свой галоўны дакумент - пашпарт. У падарунак школьнікам уручылі маляўнічае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", дзе даступна выкладзены асноўныя артыкулы Канстытуцыі, а таксама сабраны матэрыялы аб асноўных заканадаўчых актах. У прысутнасці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і аднакласнікаў 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты паабяцалі годна несці званне грамадзяніна сваёй краіны.

Пасля ўрачыстай цырымоніі для юнакоў і дзяўчат быў арганізаваны святочны канцэрт і экскурсія па гістарычных мясцінах Гродна.