У Гродна прайшоў пляц-канцэрт ад роты ганаровай варты

3 июля 2017

Жыхары і госці Гродна ўбачылі пляц-канцэрт ад роты ганаровай варты, тысячнае шэсце лепшых рабочых калектываў, выставы ваеннай тэхнікі і асаблівую цырымонію занясення імёнаў ганаровых грамадзян у Кнігу славы Гродзенскай вобласці.

Святочныя мерапрыемствы ў Гродне працягваюцца і зараз на цэнтральных пляцоўках: вулічныя музыканты, духавыя аркестры, спецыяльныя фотазоны - выбар забавак і падзей вымяраецца дзясяткамі, калі не сотнямі. І нават прыкладна злічыць колькасць гараджан і гасцей сёння амаль немагчыма. Святочныя мерапрыемствы пройдуць да паўночы.