У Гродне прайшоў Міжнародны фестываль Magic Show

6 марта 2018

Лятаючыя гледачы, ажыўшая Мэрылін Манро і знікаючыя галубы. У Гродне прайшоў Міжнародны фестываль Magic Show. У абласны цэнтр з'ехаліся дзясяткі знакамітых і маладых фокуснікаў з пяці краін. Сярод іх і беларуская фокусніца Крысціна Мельнік. Дзяўчына заваявала Гран-пры на вядомым чэмпіянаце ў Кітаі. Пасля гастроляў у Гродне Крысціна адправіцца ў Галівуд, дзе выступіць з уласнымі нумарамі.

Удзельнікі паказалі картачныя фокусы, левітацыю, знікненне прадметаў і ментальную магію. А ў рамках майстар-класаў ілюзіяністы падзяліліся таямніцамі новых фокусаў.