Дабрачынны канцэрт па зборы сродкаў на аперацыю Ягора Дузя

11 ноября 2015

Зоркі беларускай эстрады, валанцёры і гараджане ўсе разам сабраліся, каб дапамагчы хвораму 4-гадоваму хлопчыку. У Гродне прайшоў дабрачынны канцэрт па зборы сродкаў на аперацыю Ягора Дузя. У дзіцяці прыроджаны парок развіцця страўнікава-кішачнага тракта. Хлопчыку тэрмінова неабходная дарагая аперацыя. І маці, і арганізатары ўскладаюць вялікія спадзяванні на Рэспубліканскі дабрачынны марафон "Усе фарбы жыцця для цябе".

Марафон "Усе фарбы жыцця для цябе" стартаваў у красавіку гэтага года. Маштабныя канцэрты прайшлі ўжо ў Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях, а таксама ў сталіцы і ў Гродне. На чарзе Віцебск. Завершыцца дабрачынны праект 11 снежня ў Брэсце. У рамках марафона валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі таксама дапамагаюць няпоўным і шматдзетным сем'ям, прытулкам і аддзяленням для інвалідаў.