У Гродне праходзяць спаборніцтвы пажарных

31 мая 2016

Сумесны праект Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сабраў дзясяткі ўдзельнікаў з усяго рэгіёна. Лепшых вызначалі не толькі ў тэарэтычных ведах, але і на паласе перашкод. Як прызнаюцца ўдзельнікі і арганізатары, менавіта ў такіх умовах выяўляюцца лепшыя якасці характару і становіцца зразумела, хто звяжа сваю кар'еру з выратавальнай часцю.

Андрэй Белякоў, першы сакратар ЦК БРСМ: "Вельмі важна, што дзякуючы такім зборам яны атрымліваюць практычныя навыкі, якія можна потым выкарыстоўваць у далейшым. Яны бачаць, чым сёння жывуць падраздзяленні МНС, што прыцягвае ў гэтую сферу маладых хлопцаў".

Усяго ў спаборніцтвах у Гродне прынялі ўдзел 8 каманд маладых выратавальных атрадаў аховы правапарадку вобласці. Пераможцы возьмуць удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах.