У Гродне праходзіць 6 Рэспубліканскі форум маладых журналістаў

30 ноября 2018

Каля 120 прадстаўнікоў СМІ з усёй краіны абмяркоўваюць працу ў інтэрнэт-прасторы. У Гродне праходзіць 6 Рэспубліканскі форум маладых журналістаў. Асноўны акцэнт на практычнае навучанне. З удзельнікамі праводзяць семінары і трэнінгі, майстар-класы даюць вядучыя эксперты медыягаліны. У прыватнасці, размова ідзе аб папулярызацыі YouTube-канала і стварэнні асабістага брэнда. Таксама ў рамках форуму адбылося ўручэнне прэміі "Дэбют" Беларускага саюза журналістаў, лаўрэатамі якой сёлета ў розных намінацыях сталі 13 маладых аўтараў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

 

 

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя