У Гродне пачалі будаўніцтва абласнога анкалагічнага дыспансера

19 ноября 2019
Зараз на пляцоўцы вядуцца падрыхтоўчыя работы да ўзвядзення новага аб'екта. Гродзенскі рэгіён адзіны ў краіне не мае спецыялізаванай установы для лячэння небяспечнага захворвання. Новы аб'ект быў уключаны ў рэспубліканскую інвестыцыйную праграму, яго будаўніцтва падзелена на пяць чэргаў. Першая з іх прадугледжвае стварэнне праз два гады радыялагічнага корпуса. Новы анкалагічны цэнтр у Гродне разлічаны на 300 ложкаў. І цалкам будзе  ўведзены ў эксплуатацыю ў 2025 годзе.