У Гродна прыбудзе старажытная цудатворная ікона Божай Маці з Жыровіцкага манастыра

20 сентября 2017

Некалькі гадзін застаецца да прыбыцця ў Гродна спісу старажытнай цудатворнай іконы Божай Маці з Жыровіцкага манастыра. Яна была знойдзена дзецьмі яшчэ напрыканцы 15 стагоддзя. Святыню прывозяць у гонар святкавання 25-гадовага юбілею жаночага Свята-Раство-Багародзіцкага манастыра.