У Гродне прадставілі новага рэктара медыцынскага ўніверсітэта

22 сентября 2020
Адукацыя ў ахове здароўя павінна быць інавацыйнай і практыкаарыентаванай. Сёння калектыву Гродзенскага дзяржмедуніверсітэта прадставілі новага рэктара Алену Краткову, якая раней займала пасаду кіраўніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама. Сярод першачарговых задач - наладжванне больш цесных сувязяў універсітэта з установамі аховы здароўя. Кожны медык павінен мець магчымасць павышаць кваліфікацыю і развівацца ў навуцы на працягу ўсёй працоўнай дзейнасці. Асаблівасць гродзенскай медВНУ ў тым, што тут дзейнічае адзіная ў краіне ўніверсітэцкая клініка. Яе вопыт плануюць распаўсюдзіць па ўсёй Беларусі. 

Алена Краткова, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта: "Мы не павінны падзяляць адукацыю і практычную ахову здароўя. Што гэта значыць. Студэнт, выходзячы са сцен універсітэта, павінен мець поўны аб'ём усіх практычных навыкаў. Мала за тое, ён павінен ужо думаць, разважаць найноўшымі тэхналогіямі і ён павінен у некаторай ступені ініцыяваць укараненне гэтых тэхналогій".

У Гродзенскім медуніверсітэце плануюць больш актыўна прыцягваць прафесарска-выкладчыцкі склад да лячэння пацыентаў у клініках горада.