Падарункі ўручылі ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры. Тут у першыя дні новага года нарадзілася 6 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў. З адзінаццаці маці чатыры сталі шматдзетнымі, і толькі адна прыйшла па першынца.
У першыя гадзіны 2021 года ў Гродзенскай вобласці нарадзіліся 7 малых
Першы ж у Гродзенскай вобласці ў новым годзе малы з'явіўся на свет у 02:35 у Астраўцы. Гэта хлопчык! Усяго ў рэгіёне ў першыя гадзіны 2021 года нарадзіліся сямёра малых: тры хлопчыкі і 4 дзяўчынкі.













