У Гродне з'явілася жывая калядная батлейка

8 января 2020
У Гродне ўпрыгожваннем калядных святаў стала жывая батлейка. Імправізаваныя яслі з фігуркамі нованароджанага Хрыста і святых з'явіліся ля Каложскай царквы XII стагоддзя. Асаблівасцю мініяцюры сталі яе жывыя ўдзельнікі - козы і авечкі. Такім спосабам настаяцелі вырашылі нагадаць вернікам, што Бог нарадзіўся ў пячоры, куды пастухі заганялі хатнюю жывёлу ў непагадзь.

У Гродне жывую батлейку плануюць зрабіць традыцыйнай. У наступным годзе ў загоне ля Каложскай царквы з'явяцца новыя хатнія жывёлы.