У Гродне амаль год не могуць замяніць цеплатрасу ў адным з мікрараёнаў

28 сентября 2019

У адным з мікрараёнаў Гродна мясцовыя жыхары і рады б схадзіць, напрыклад, у разлікова-касавы цэнтр, але выходзіць з дома лішні раз не захочацца. Тэрыторыя ля дамоў вось ужо амаль год выглядае, як сапраўдная паласа перашкод: раскапаныя вуліцы і перакапаныя дарогі. А ўсё з-за рамонту цеплатрас, які зацягнуўся. Спачатку не было грошай, потым падвялі падрадчыкі. У выніку замяніць 40-гадовую цеплатрасу да новага ацяпляльнага сезона не паспяваюць.

На месца падзей выехаў наш карэспандэнт Юрый Карняловіч (відэа).