У Гродне па цэнтры горада шпацыравала казуля

25 мая 2018

На відэа жывёліна смела перасоўваецца па вуліцы, не палохаецца ні машын, ні чалавека, які яе здымае, і нават падыходзіць яшчэ бліжэй. Як высветлілася, казуля збегла з мясцовага заапарка. Але працаўнікі своечасова схамянуліся і ўжо вярнулі яе зваротна. І нават паспелі да гэтага моманту падрамантаваць вальер.