У Гродне адкрыты сімуляцыйны цэнтр імітацыі чырвонай зоны

1 декабря 2020

Студэнтаў Гродзенскага медуніверсітэта пачалі навучаць практычным навыкам працы з кавіднымі пацыентамі. На базе ўстановы адукацыі адкрыўся сімуляцыйны цэнтр імітацыі чырвонай зоны. У адной з аўдыторый абсталявалі шлюз, чыстую і брудную зоны, закупілі неабходнае абсталяванне і касцюмы. Умовы максімальна набліжаныя да рэальных. У першую чаргу навучанне пройдуць усе студэнты 6 і 5 курсаў, якія ўжо сёння аказваюць медыкам дапамогу ў бальніцах. На занятках яны вывучаць усе неабходныя нарматыўныя дакументы, звязаныя з інфекцыяй. Асаблівую ўвагу нададуць паводзінам у так званай чырвонай зоне.

Каля 300 студэнтаў Гродзенскага медуніверсітэта працуюць у бальніцах і паліклініках у якасці валанцёраў. Амаль 80 выкладчыкаў займаюцца непасрэдна лячэннем пацыентаў з інфекцыйнымі захворваннямі.