У Гродне адкрылі веласіпедную дарожку паміж Беларуссю і Літвой.

21 октября 2014

У Гродне адкрылі веласіпедную дарожку - частку трансгранічнага маршруту паміж Беларуссю і Літвой. Яе працягласць крыху больш за пяць кіламетраў, па ўсёй трасе ўсталяваныя ліхтары, а грунтавое пакрыццё чаргуецца з асфальтавымі ўчасткамі. Гэта першы этап міжнароднага праекта па стварэнні сеткі веладарожак. Дарэчы, арганізатары зробяць не толькі саму дарожку, але і сучасную інфраструктуру для адпачынку і турызму.


Веламаршрут паміж Гроднам і Друскінінкаем расцягнецца на 42 кіламетры. Зараз літоўцы пракладваюць веладарожкі ў Друскінінкаі ў бок Гродна, беларускія партнёры - з Гродна ў бок пагранічнага пункта пропуску Прывалка.